Грошы за «ахову» Чарнобыльскага шляху пералічаць на дзіцячы дом

23 красавіка 2015 17:46  |  Галоўныя навіны

У ГУУС Мінгарвыканкаму 23 красавіка былі выкліканыя
заўянікі акцыі «Чарнобыльскі шлях», ад якіх у катэгарычнай форме запатрабавалі
аплаціць паслугі міліцыянтаў па «ахове» акцыі – больш чым па 2 млн рублёў з
кожнага заяўніка.

 

На гэта заяўнікі ЧШ адзначылі, што могуць правесці
акцыю і без міліцыянтаў, бо раней усе правакацыі сыходзілі менавіта ад
прадстаўнікоў ГУУС. Аднак ім прыгразілі, што калі паслугі не будуць аплачаныя,
акцыя дазволеная не будзе, паведаміў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

 

У выніку бакі прыйшлі да кампраміснага варыянту, што
ўсе грошы за «ахову» акцыі будуць пералічаныя на дзіцячы дом. Кіраўнік ГУУС
Аляксандр Барсукоў даў слова, што гэта будзе зроблена і інфармацыя пра гэта
з’явіцца ў СМІ.

Болей навін