БХД выказвае абурэнне дзеяннямі прадстаўніка Менгарвыканкама
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя дзякуе ўсім, хто адгукнуўся
і патрымаў Чарнобыльскі шлях. Сёння правядзення Чарнобыльскага шляха – гэта як
звон, які павінен нагадваць беларусам, што Чарнобыльская трагедыя працягваецца.
Палітыка ўладаў Беларусі па вырабе прадуктаў на забруджаных землях,
засяленне людзей на адселеныя тэрыторыі павялічвае ахвяры. Людзі ўсё часцей хварэюць
на анкалогію і паміраюць ад наступстваў радыяцыі.
Мы спадзяемся, што гэты звон ператворыцца
ў набат. Чарнобыльскі шлях – гэта акцыя, у якой мусяць удзел мільёны беларусаў.
БХД выказвае абурэнне дзеяннямі
прадстаўніка Менгарвыканкама Уральскага Юрыя Міхайлавіча, які выказваў
папярэджанні ў адрас удзельнікаў шэсця і пагрозы рэпрэсіямі з-за выкарыстання
незарэгістраванай сімволікі, у тым ліку сімволікі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.
БХД нагадвае, што забарона на выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі з’яўляецца
адным з парушэннем правоў на свабоду сходаў і прызнаецца адным з фактаў
парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
Мы лічым дзеянні Уральскага
Юрыя Міхайлавіча правакацыяй, накіраванай на стварэнне канфліктаў і запужванне
грамадзян Менска. Такія дзеянні прыводзяць да масавых рэпрэсій, парушэння
правоў чалавека і непазбежнай міжнароднай ізаляцыі Беларусі.
Мы нагадваем Менгарвыканкаму пра
недапушчальнасць падобных дзеянняў у будучым. Менгарвыканкам з’яўляецца структурай,
якая мусіць абслугоўваць інтарэсы жыхароў Менска, і ніякім чынам супрацоўнікі
Менгравыканкаму не з’яўляюцца кіраўнікамі менчукоў і тым больш не маюць права
на рэпрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да іх.