У Нясвіжы і Гродне адбыліся партыйныя сустрэчы БХД (фота)

27 красавіка 2015 17:26  |  Галоўныя навіны

У суботу, 25 красавіка, у Нясвіжы адбылася сустрэча з
удзелам сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Паўлам Севярынцам.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі
напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі, распачатую Расеяй вайну супраць незалежнай
Украіны, а таксама планы БХД у 2015 годзе, распавёў каардынатар БХД па Менскай
вобласці Павел Пракаповіч.

Таксама падчас сустрэча адбылася прэзентацыя кнігі Паўла
Севярынца “Беларуская глыбіня”. Госці сустрэчы мелі магчымасць
пачуць ад былога палітвязня гісторыі стварэння 84 эссэ пра лёс Беларусі і
яе народа, атрымаць кнігу з аўтографам аўтара. Пасля сустрэчы ў старым
нясвіжскім парку была арганізавана невялічкая экскурсія з удзелам нясвіжскіх
актывістак Насты Азаркі і Наталлі Бордак.

Таксама 25 красавіка адбылася партыйная сустрэча БХД з
удзелам Паўла Севярынца ў Гродне, падчас якой былі абмеркаваныя сітуацыя ў
Беларусі, дзейнасць гарадзенскай арганізацыі БХД і планы на кампанію 2015 года.

Болей навін