Лютаўская рэвалюцыя і аднаўленне хрысціянскай дэмакратыі ва Усходняй Еўропе
КРЫНІЦА.INFO працягвае асвятляць гісторыю хрысціянскіх
палітычных партый ва Усходняй Еўропе. На гэты раз мы прапануем вашай увазе
аднаўленне хрысціянска-дэмакратычных партый у перыяд пасля Лютаўскай рэвалюцыі
ў Расійскай імперыі, якая дала моцны штуршок дэмакратызацыі грамадства і
адраджэнню нацыянальных дзяржаў.
На тэрыторыі былога Паўночна-Заходняга краю Расійскай
імперыі, дзе ў 1905-1906 гадах існавала Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і
Беларусі, якая выступала ў абарону правоў беларускага, літоўскага і польскага
каталіцкага насельніцтва, адбылося размежаванне хрысціянска-дэмакратычнага руху
па нацыянальнай прыкмеце.
У канцы 1915 году адбылося арганізацыйнае афармленне
беларускайХрысціянскай злучнасці. Яе ўзначалілі віленскі біскуп, былы
лідар ККПЛіБ барон Эдвард Роп, князь Вінцэнт Святаполк-Мірскі, барон Казімір
Шафнагель, ксяндзы Вінцэнт Гадлеўскі і Аляксандр Астрамовіч (Андрэй Зязюля).
24-26 траўня 1917 года ў Мінскім кафедральным касцёле
адбыўся з’езд беларускага каталіцкага духавенства, на якім сабраліся 30
чалавек. З’езд завяршыў стварэнне на падставе Хрысціянскай злучнасці беларускай
хрысціянска-дэмакратычнай партыі —Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай
злучнасці(потым –Беларуская хрысціянская дэмакратыя). Ён таксама
прыняў пастановы аб беларусізацыі Каталіцкага Касцёлу на ўсёй прасторы
Беларусі, аб імкненні да шырокай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай
Рэспублікі, навучанні клерыкаў-беларусаў па-беларуску, заснаванні беларускіх
газет і часопісаў, кніжак каталіцкага напрамку. Прадстаўнікі БХД уваходзілі ў
Беларускі нацыянальны камітэт і Вялікую Беларускую раду, віталі акт 25 сакавіка
1918 году, які абвяшчаў незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
6 лiстапада 1927 года ў Вiльнi прайшоў устаноўчы сход партыi
“Беларуская хрысцiянская дэмакратыя”, якая выступала за самастойнасць
беларускага народу “на ўсіх яго землях, аб’яднаных у незалежную дэмакратычную
рэспубліку”. Яе фактычным лідарам быў ксёндз Адам Станкевіч, які фармальна быў
толькі сябрам ЦК.
Таксама напачатку 1917 года ў Маскве беларускія святары з
Гродзенскай і Віленскай губерняў заснаваліСаюз беларускага праваслаўнага
духавенства(уваходзілі Іван Карчынскі, Стэфан Кульчыцкі, Леў Паеўскі і
іншыя). СПБД правёў з’езд праваслаўных святароў-беларусаў, імкнуўся да
беларусізацыі царкоўнага жыцця, падтрымліваў сувязі з БХД, аднак у 1918 годзе
спыніў сваю дзейнасць праз арышты многіх яго сяброў бальшавікамі.
Пасля Рыжскай змовы 1921 года БХД працягвала дзейнасць на
тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая адышла да Польшчы, дзе сутыкалася з ціскам з
боку польскіх дзяржаўных і касцёльных уладаў. Віленскі біскуп Рамуальд
Яблжыкоўскі забараніў каталікам уступаць у Беларускую хрысціянскую дэмакратыю,
асуджаў газету БХД «Беларуская Крыніца». Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі быў двойчы
арыштаваны і ў 1927 годзе асуджаны на два гады турэмнага зняволення.
Праводзіліся ператрусы і ў іншых актывістаў, нумары “Беларускай Крыніцы”
неаднаразова канфіскаваліся.
З 1926 года ў кіраўніцтве дагэтуль выключна каталіцкай БХД
пачалі з’яўляцца праваслаўныя, што пашырыла склад прыхільнікаў партыі. Апроч
таго, у кааліцыі з БХД выступалі партыя Беларускі сялянскі саюз (лідары –
Васіль Рагуля і Фабіян Ярэміч), Праваслаўнае беларускае дэмакратычнае
аб’яднанне (кіраўнік – Вячаслаў Багдановіч), якое у 1930 годзе ўвайшло ў склад
БХД, і асветніцкая арганізацыя Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры
(старшыня – Адам Більдзюкевіч).
БХД актыўна ўдзельнічала ў грамадска-палітычным жыцці
Заходняй Беларусі. Многія яе прадстаўнікі і прадстаўнікі саюзніцкіх арганізацый
(Адам Станкевіч, Павел Каруза, Альбін Стаповіч, Кастусь Юхневіч, Вячаслаў
Багдановіч, Аляксей Назарэўскі, Фабіян Ярэміч, Васіль Рагуля) абіраліся пасламі
польскага Сойму.
Тым не менш, у 1936 годзе ў БХД адбыўся раскол. Кансерватары
на чале з Вінцэнтам Гадлеўскім утварылі Беларускі Нацыянальны Фронт, а
Беларускае Народнае Аб’яднанне ўзначаліў Янка Пазняк. Пасля далучэння ў верасні
1939 году Заходняй Беларусі да СССР дзейнасць партыі была забаронена, многія
хрысціянскія дэмакраты былі рэпрэсаваныя бальшавікамі і нямецкімі нацыстамі,
многія былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Што да Літвы, то ў 1916 годзе ў Петраградзе быў створаны
Цэнтральны камітэт літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў на чале з ксяндзом
Міколасам Крупавічусам, які ў лістападзе 1917 года аб’яднаўся з створаным у
сакавіку таго ж года «Народным саюзам» прадпрымальніка Ёнаса Вайлакайціса ў
адзінуюЛітоўскую хрысціянска-дэмакратычную партыю. Праграму ЛХДП
распрацавалі Мікалас Крупавічус, віленскі арцыбіскуп блажэнны Юрый
Матулевіч-Матулайціс і аграном Аляксандрас Стульгінскіс. Партыя выступала за
недапушчэнне сацыялістычнай рэвалюцыі ў Літве, падтрымала абвяшчэнне Літвы
канстытуцыйнай манархіяй, аднак затым перайшла на рэспубліканскія пазіцыі.
У першай палове 1920-х гадоў партыя стала вядучай палітычнай
сілай у Літве. Пры падтрымцы такіх арганізацый, як аб’яднанне каталікоў-студэнтаў
і гімназістаў «Будучнікі», Саюз сельскіх гаспадароў і Федэрацыя працы Літвы,
хрысціянскія дэмакраты тройчы выйгравалі выбары ў Сойм і тройчы фармавалі ўрад
(у 1924-1926 гадах). Старшыня ЦК ЛХДП Стульгінскіс у 1920-1926 гадах быў
прэзідэнтам Літвы, у 1920-1922 і 1926-1927 гадах — старшынём Сойма.
У 1926 гадах на выбарах у літоўскі Сойм перамаглі левыя.
Супраць гэтага выступілі літоўскія нацыяналісты, якія здзейснілі дзяржаўны
паварот. Баючыся павароту Літвы налева, лідары ЛХДП падтрымалі пераварот і
ўвайшлі ў новы ўрад з нацыяналістамі. Аднак ў 1927 годзе іх выключылі з урада,
а ў 1936 годзе і зусім забаранілі.
Канчатковае афармленне хрысціянска-дэмакратычнага руху ў
Польшчы адбылося ў 1919 годзе пасля аднаўлення польскай дзяржаўнасці на
тэрыторыі земляў, якія дагэтуль уваходзілі ў склад Аўстрыі, Прусіі і Расіі. 7-8
верасня 1919 годзе на з’ездзе ў Кракаве аб’ядналіся ўПольскую партыю
хрысціянскай дэмакратыіз тэрыторыі былой расійскай імперыі —Таварыства
хрысціянскіх работнікаў у Царстве Польскім(дзейнічала з 1906 года),Каталіцкае
таварыства работнікаў на Віленшчыне, Аўстра-Венгрыі —Каталіцка-народная
партыя(заснавана ў 1908 годзе як Хрысціянска-сацыяльная партыя) іХрысціянска-нацыянальная
рабочая партыя(узнікла ў 1918 годзе). У 1922 годзе да новай партыі, якая
з 1920 года называласяХрысціянска-нацыянальнай партыяй працы(ХНПП),
далучылася Хрысціянская народнае аб’яднанне.
У 1922 годзе ХНПП разам зНародна-нацыянальным саюзам(узнік
у 1919 годзе),Нацыянальна-хрысціянскай народнай партыяй(узнікла у 1920
годзе, з 1922 года – Хрысціянска-нацыянальная партыя) іХрысціянска-нацыянальнай
сялянскай партыяй(узнікла ў 1920 годзе) утварылі кааліцыю Хрысціянскі
саюз нацыянальнай еднасці, якая набрала на выбарах у Сойм 28,81% галасоў. Разам
з хрысціянска-дэмакратычнайПольскай народнай партыяй “Пяст”(узнікла
ў 1914 годзе ў выніку расколу існуючай з 1895 года Польскай народнай партыі)
яна двойчы фармавала ўрад у 1923 і 1926 гадах на чале з Вінцэнтам Вітасам.
У 1925 годзе Хрысціянска-нацыянальная партыя паглынула
Хрысціянска-нацыянальную сялянскую партыю. Разам яны выступілі за адраджэнне ў
Польшчы спадчыннай манархіі.
У 1926 годзе ў Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, які
скінуў урад Вітаса і прывёў да ўлады Юзафа Пілсудскага. ХНПП, якая павярнула
пачатковую назву Польскай партыі хрысціянскай дэмакратыі, засталася адзінай
актыўнай польскай хрысціянска-дэмакратычнай партыяй. Разам з тым хаця
кіраўніцтва ППХД выступала супраць аўтарытарнага рэжыму Пілсудскага, частка яе
дзеячоў перайшла ў санацыйны лагер, а сілезская галіна ўвогуле тры гады не
падначальвалася партыйнаму цэнтру.
У выбарах ППХД удзельнічала ў межах Каталіцкага блоку,
фармуючы ў Сойме кааліцыю з ПНП “Пяст”, Польскай народнай партыяй “Вызваленне”,
Нацыянальнай работніцкай партыяй, Польскай сацыялістычнай партыяй і Сялянскай
партыяй. Выбары 1935 года яна байкатавала.
У 1931 і 1933 гадах ад партыі адкалоліся групы дзеячоў, якія
падтрымлівалі ўлады. Яны ў 1934 годзе ўтварылі Хрысціянска-грамадскае
аб’яднанне. Сама жа ППХД у 1937 годзе утварыла разам Нацыянальнай рабочай
партыяй і Саюзам галерцаў хрысціянска-дэмакратычнуюПартыю працы, якую
ўзначаліў былы лідар ППХД Войцех Карфанты. Партыя праіснавала да 1950 года,
далучыўшыся да Дэмакратычнай партыі.
Калі казаць пра Расію, то расійская пратэстанцкаяпартыя
“Уваскрасенне”, якая вядзе свае карані ад дзейнічаючага ў 1905-1906 гадах
“Саюзу свабоду, праўды і міру”, узнікла 17 сакавіка 1917 года ў Петраградзе.
Ініцыятарам утварэння партыі быў адзін з лідараў былога Саюзу, кіраўнік
Усерасійскага саюза евангельскіх хрысціянаўІван Праханаў. Менавіта ён і
ўзначаліў новую партыю.
Праграма партыі прадугледжвала ўвядзенне прынцыпу працоўнага
надзела, адчужэнне за кампенсацыю на карысць сялян удзельных, манастырскіх і
маяратных зямель, падавала свабоду стачак і ўмацаванне васьмігадзіннага
працоўнага дня працоўным. Жанчынам партыя падавала раўнапраўе, моладзі —
усеагульнае навучанне. Таксама партыя абвяшчала курс на дэмакратызацыю Рускай
Праваслаўнай Царквы, забеспячэнне свабоды сумлення, верацярпімасці і свабоды
слова, дэклерыкалізацыі і ліквідацыі прынцыпу «дзяржаўнай царквы». У знешняй
палітыцы «Уваскрасенне» выступала за трывалы міжнародны мір пасля перамогі
Антанты і аб’яднанне ўсіх дзяржаў у адзіны «Сусветны саюз дзяржаў».
Партыя займалася рэлігійна-праваабарончай дзейнасцю і
распаўсюджваннем ідэй дэмакратызацыі дзяржавы і Царквы. Лідар партыі прыняў
удзел у выбарах Дзяржаўнай Думы па Санкт-Пецярбургскім раёне. Прайграўшы
кадэтам і бальшавікам, хрысціянскі дэмакрат Праханаў пры гэтым атрымаў больш
галасоў чым адзін з лідараў меншавікоў Георгій Пляханаў. У сувязі з
бальшавіцкім пераваротам дзейнасць партыі «Уваскрасенне» спыніліся.
Адначасова з пратэстанцкім «Уваскрасеннем» паўстаў
праваслаўныУсерасійскі саюз дэмакратычнага духавенства і свецкіх. Ён вёў
сваю гісторыю ад «групы 32-х». Старшынём заснаванага 7 сакавіка ў Петраградзе
саюза стаў протаіерэй Дзімітрый Папоў (з 19 красавіка — Аляксій
Раждзественскі). У яго кіраўніцтва таксама ўваходзілі святары Аляксандр
Увядзенскі, Аляксандр Баярскі і Іван Ягораў.
Саюз патрабаваў аддзялення Царквы ад дзяржавы, увядзення
выбарнага пачатку, актыўны ўдзел кліру ў жыцці парафіі, пераводу царкоўнага
календара на грыгарыянскі стыль, набажэнстваў — на рускую мову, абвяшчэння
дэмакратычнай рэспублікі, роўнасці саслоўяў, раўнапраўя жанчын, бясплатнай
адукацыі, перадачы зямлі сялянам.
Саюз выдаваў газету «Голос Христа», часопіс «Соборный разум»
(лозунг — «Хрысціянства на баку працы, а не на баку гвалту і эксплуатацыі»).
Члены Саюза падтрымлівалі шчыльныя сувязі з Часовым урадам, Аляксандр
Раждзественскі ўваходзіў у склад Свяцейшага Сінода. На Памесным Саборы
Праваслаўнай Расійскай Царквы прадстаўнікі Саюза выступілі супраць аднаўлення
патрыяршаства.
Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 года многія дзеячы Саюза
сустрэлі станоўча і нават удзельнічалі ў перамовах з бальшавікамі, спадзеючыся
на супрацоўніцтва. Некаторыя члены Саюза перайшлі на пазіцыі «хрысціянскага
сацыялізму».
З 1918 года пачаўся паступовы распад Саюза, а многія яго
члены ўхіліліся ў абнаўленчых раскол, у тым ліку Увядзенскі і Баярскі.
Дзейнічалі ў міжваенны перыяд хрысціянскія партыі і ў
Латвіі. Пераважна ўсе яны аб’ядноўвалі каталіцкую меншасць краіны. Так, у 1917
годзе быў заснаваны Польска-каталіцкі латвійскі саюз палякаў(заваяваў два
месцы ў Сойме ў 1925 і 1928 гадах), 1920-м —Спіс літоўцаў і
каталікоў(заваяваў адно месца ў 1922 годзе) і Хрысціянска-сялянская і
каталіцкая партыя(заваявала 8 месцаў на выбарах 1931 года, 6 – 1920, 1922
і 1928 гадоў і 5 у 1925-м). Апошнюю ўзначальваў дапаможны біскуп Рыгі Язэпс
Ранцанс, які быў высвечаны на біскупа пры ўдзеле арцыбіскупа Магілёўскага
Эдварда Ропа, лідара Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі, і віленскага біскупа Юрыя
Матулевіча, аднаго з заснавальнікаў Літоўскай хрысціянска-дэмакратычнай партыі.
Інтарэсы лютэранскіх вернікаў прадстаўляў Хрысціянска-нацыянальны
саюз, заснаваны ў 1920 годзе. У 1920 годзе партыя заваявала тры месцы ў Сойме,
1922 – 4, 1925 – 2, 1928 – 3, 1931 – 1. У 1925 году партыя аб’ядналася з
Нацыянальнай рабочай партыі ў Хрысціянскі саюз. Яе члены неаднаразова
ўваходзілі ў кіруючыя кабінеты, аднак ў 1934 годзе пасля дзяржаўнага перавароту
ХНС, як і іншыя партыі, была забароненая.
Што тычыцца ўкраінскіх хрысціянска-дэмакратычных партый, то
з іх гісторыяйможна
азнаёміцца ў папярэднім матэрыяле.