Улады Менска перадумалі дазваляць правядзенне з’езду БХД (фота)
У той час, як з розных установаў Менска беларускім
хрысціянскім дэмакратам працягваюць паступаць адмовы на звароты з просьбай надаць
памяшканне для правядзення ўстаноўчага з’езду БХД 13 чэвреня, прыйшоў адказ і з
Менгарвыканкаму на просьбу паспрыяць у пошуку памяшкання.
«Пошук памяшканняў для такіх мерапрыемстваў не ўваходзіць у
кампетэнцыю Мінскага гарвыканкама», – гаворыцца ў адказе за подпісам
намстаршыні Ігара Карпенкі.
Разам з тым у 2011 годзе Менгарвыканкам дазваляў правядзенне
ўстаноўчага з’езду БХД у канкрэтным памяшканні – Палацы культуры МТЗ, належачым
УП «Культсэрвіс МТЗ».
Што змянілася ў заканадаўстве Беларусі за чатыры гады, не
зразумела. «БХД – адзіная хрысціянска-дэмакратычная партыя Еўропы, якая не мае
рэгістрацыю. Мы рыхтуем звароты да хрысціянскіх дэмакратаў Еўропы аказаць ціск
на ўлады Беларусі, каб яны не перашкаджалі прадстаўленню памяшкання і
гарантавалі права на свабоду асацыяцый”, – паведаміў адказны сакратар
аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.