МінЖКГ удзячна БХД за актыўную грамадзянскую пазіцыю

07 мая 2015 16:35  |  Грамадства

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі даслала адпіску
на калектыўны зварот грамадзян у падтрымку рэформ ЖКГ, распрацаваны Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыяй. У ім паведамляецца, што амаль усе закранутыя з
звароце пытанні былі разгледжаныя працоўнай групай па вывучэнні праблемных
пытанняў у ЖКГ, распрацаваныя прапановы па іх і на падставе гэтага рыхтуецца
праграма развіцця ЖКГ да 2020 года.

 

Якія менавіта пытанні са звароту былі закранутыя раней і
якія не, як яны стасуюцца з прапановамі хрысціянскіх дэмакратаў у міністэрстве
напісаць не палічылі вартым.

 

Замест гэтага першы намеснік міністра ЖКГ Алег Паскробка выказаў
падзяку актывістам БХД за актыўную жыццёвую пазіцыю, неабыякавасць да працэсаў
у грамадстве і імкненне палепшыць працу арганізацый, якія абслугоўваюць
насельніцтва.

 

Амаль аналагічны адказ даслаў і генеральны дырэктар Мінскай
ЖКГ Віталь Смірноў. Ніякай канкрэтыкі ў абодвух выпадках няма.

 

Нагадаем, канцэпцыя
рэфармавання сістэмы ЖКГ у Беларусі была накіраваная ў МінЖКГ,
Саўмін і Мінгарвыканкам 2 красавіка.

Болей навін