Актывісты БХД усклалі кветкі да помніка ваеннапалонным і наведалі вымушаную остарбайтарку (фота, відэа)
Менскія актывісты
аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» 8 траўня з
нагоды 70-годдзя разгрому нацызму ў Еўропе наведалі мемарыял на месцы
канцлагера «Масюкоўшчына» ў Менску, дзе нацыстамі з 1941 па 1944 гады было
знішчана каля 80 тыс. ваеннапалонных.
Актывісты ўсклалі
кветкі да помніка загіблым і ўшанавалі іх памяць малітвай.
У гэты ж ддзень
яны наведалі ў вёсцы Саўдзеневічы Лагойскага раёна самотную Ванду
Канстанцінаўну Шымчонак, якая нарадзілася ў 1930 годзе і маленькай дзяўчынкай
апынулася на прымусовых работах у акупаванай нацыстамі Польшчы.
«Трэба шанаваць
ахвяр мінулай вайны, каб жуасныя злачынствы і пакуты больш ніколі не
паўтарыліся. Дзяржава матэрыяльна падтрылівае ветэранаў, але ім патрэбная таксама
павага і маральная падтрымка», – адзначыла каардынатар БХД у Менску Вольга
Кавалькова.
Таксама БХД 9
траўня правядзе традыцыйную талаку ў Курапатах у памяць ахвяраў злачыннага
камуністычнага рэжыму.