Віталь Рымашэўскі выступіў на з’ездзе нарвежскіх хадэкаў (фота)
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь
Рымашэўскі выступіў на з’ездзе Хрысціянска-Дэмакратычнай партыі Нарвегіі.
“Падчас Другой сусветнай вайны беларускі народ страціў
кожнага чацвёртага, але, на вялікі жаль, не здабыў свабоды і незалежнасці…
Сёння Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй аўтарытарызму. Як і ў часы 2-й сусветнай,
салідарнасць і палітычная падтрымка сяброў са свабодных краін вельмі важная. Партыя
Хрысціянскіх дэмакратаў Нарвегіі – прыклад хрысціянскага служэння ў палітыцы.
Гэтае служэнне несці няпроста як на Ўсходзе, так і на Захадзе. Дзякуем братам і
сёстрам з Нарвегіі за салідарнасць!” – адзначыў ён падчас свайго выступу.