Пракаповіч пераабраны кіраўніком БХД Менскай вобласці (фота)
10 траўня ў
Менску адбылася Менская абласная справаздачна-выбарчая канферэнцыя аргкамітэта
па стварэнні партыі БХД. У канферэнцыі удзельнічалі звыш за 20 прадстаўнікоў БХД
Мінскай вобласці – з Барысава, Маладэчна,
Слуцка, Салігорска, Нясвіжа, Мядзеля, Клецка, Пухавіцкага раёна, Заслаўя,
Капыльскага раёна, Бараўлян. У мерапрыемстве таксама ўзяў удзел і сустаршыня
аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Павел
Севярынец.
Актывісты
Менскай вобласці абмеркавалі падрыхтоўку да з’езду БХД 13 чэрвеня, сітуацыю ў
Беларусі напярэдадні выбарчай кампаніі 2015 года.
Таксама
былі абмеркаваны кампаніі БХД “Народны кантроль” (за вырашэнне існуючых
праблем на мясцовым і нацыянальным узроўні і актывізацыю грамадства для абароны
сваіх правоў), “Урад для народа” (за распрацоўку пакета тэрміновых
рэформаў, накіраваных на выхад з крызісу і ратаванне незалежнасці Беларусі), а
таксама “Права выбара” (за супрацьдзеянне фальсіфікацыям падчас выбарчай
кампаніі 2015 года і недапушчэнне легітымізацыі рэжыму ў Беларусі).
Пасля
справаздачы кіраўніка Менскай абласной арганізацыі, кіраўніком агульным галасаваннем быў пераабраны Павел
Пракаповіч. Таксама была абраная Рада Менскай абласной БХД і тры намеснікі
каардынатара: Аляксей Цюлькоў, Раман Ганчароў і Валерыя Чарнаморцава.