БХД правяла талаку ў Курапатах (фота)
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 9 траўня правяла
традыцыйную талаку на месцы масавых расстрэлаў у савецкія часы – беларускім народным
мемарыяле “Курапаты”.
Удзел у талацэ сярод іншых узялі сустаршыня аргкамітэту па
стварэнні партыі БХД Павал Севярынец і каардынатар па Менску Вольга Кавалькова.
Падчас талакі было
вынесена шмат смецця, высечаныя хмызнякі, прыбраная тэрыторыя мемарыялу.