У Менску праходзіць Нацыянальная Рада БХД
У Менску 16 траўня праходзіць паседжанне Нацыянальнай Рады
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. На ёй
сабраліся кіраўнікі аргкамітэту, лідары гарадскіх і абласных структур з усёй Беларусі.
У парадку дня два галоўныя пытанні:
1) Падрыхтоўка да Устаноўчага З’езда БХД 13 чэрвеня.
2) Кампанія БХД восенню 2015 года. Прынятае рашэнне
Нацыянальнай рады па гэтым пытанні будзе прапанавана на зацвярджэнне пад час
З’езду БХД.