БХД будзе актыўна выкарыстоўваць усе магчымасці 2015 года для правядзення сваёй кампаніі

16 мая 2015 14:08  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя не будзе вылучаць свайго
кандыдата на прэзідэнцкую кампанію 2015 года і таксама не будзе падтрымліваць
непасрэдна ніводнага з кандыдатаў. Разам з тым БХД гатовая да супрацы з тымі
дэмакратычнымі сіламі, якія блізкія па пазіцыях, поглядах і каштоўнасцях да
беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Такое рашэнне на сваім паседжанні 16 траўня прыняла Нацыянальная Рада аргкамітэту БХД.

 

“У Беларусі не толькі няма свабодных і справядлівых выбараў.
За 20 год практычны улада робіць немагчымай працу незалежных прафсаюзаў, знішчаная незалежныя судовая сістэма, асноўным аб’ектам , на які накіраваны прыгнёт
улады становіцца не апазіцыя, а беларускі народ. Прыняцце апошніх антынародных
законаў (падатак “на дармаедства”, ціск на прадпрымальнікаў, працоўных) – таму
яскравыя прыклады. Хрысціянскія
дэмакраты павінны стаць абаронцамі беларускага народу, той партыяй, якая
бароніць нацыянальная каштоўнасці і адстойвае правы простых беларусаў”, – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

 

«Партыя не ўдзельнічае ў «выбарах» – бо як можна
ўдзельнічаць у тым, чаго няма? Але мы правядзем кампанію падтрымкі Міколы
Статкевіча і іншых палітвязняў, а таксама масавы збор подпісаў і прэзентацыю
праграмнай альтэрнатывы “Урад для народу”», – пакрэсліў сустаршыня Павал
Севярынец.

 

Асноўнай кампаніяй 2015 года для хадэкаў стане рэформа сферы
аховы здароўя, якая дазволіць больш паспяхова і эфектыўна кантактаваць з
грамадзянамі. Таксама падчас кампаніі БХД прадставіць «Урад для народу» –
прапановы рэформаў па дзесяці галоўных сферах (адукацыя, ЖКГ, абарона і г.д,),
якая будзе прадстаўленая як канкрэтны адказ на існуючыя выклікі.

 

Апроч таго, БХД бярэ актыўны ўдзел у кампаніі назірання
«Права выбару». «Нават калі хтосьці на Захадзе захоча зрабіць Лукашэнку
законным прэзідэнтам, каб ён радзей ездзіў у Маскву, то мы не павінны гэтага
дапусціць. Гэта пастка, бо можа ў выпадку прызнання Лукашэнка зможа незаконна
перадаць Беларусь у склад Расеі, абвесціць сябе царом ці адняць апошнія правы ў
беларусаў. Сёння прынятыя ім рашэнні ў міжнародным поле не маюць юрыдычнай
моцы», – заявіў Павал Севярынец.

 

Нагадаем, 13 чэрвеня пройдзе з’езд БХД, які зацвердзіць план
дзейнасці хрысціянскіх дэмакратаў у 2015 годзе.

Болей навін