“Будзьце прыкладам для сваіх дзяцей”: плакаты БХД распаўсюджваюць у Слоніме (фота)
Сябры Слонімскай суполкі аргкамітэту БХД працягваюць актыўна ўдзельнічаць у
кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”.
У нядзелю, 17 траўня, сябры БХД расклеілі ў цэнтры горада на гарадскіх
аўтобусных прыпынках каляровыя плакаты “Яго будучыня ў тваіх руках” і “Будзьце
прыкладам для сваіх дзяцей”.
Па словах кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі, падобныя плакаты ў
бліжэйшыя дні будуць распаўсюджаны і па вёсках, а таксама раздадзены на
прадпрыемствы і навучальныя ўстановы Слонімшчыны.
Гэта акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які будзе
адзначацца 1 чэрвеня.