Ігар Грышанаў: банда хоча і надалей тварыць тое, што ёй заўгодна

20 мая 2015 15:50  |  Палітыка

Старэйшына
вёскі Стаўры ў Аршанскім раёне, сябар аргкамітэту БХД Ігар Грышанаў, пераабранне
якога катэгарычна не прызнаюцьулады сельсавету, падаў заяву ў міліцыю з патрабаваннем растлумачыць, якім
чынам яго асабістыя дадзеныя (адрас кватэры ў Оршы) патрапілі ў сельсавет і на
якой падставе яны распаўсюджваюцца сярод жыхароў вёскі.

 

«Не кожны беларус
можа давесці справу да суду. Гэта не так проста. А мы справу аб незаконным
зносе клуба да суду давялі. І адразу пачаўся прэсінг з боку сельсавета і
падатковай. Гэта ўсё звёны аднаго ланцуга. Бо калі мы дакажам, што клуб знеслі
незаконна, то гэта значыць, што незаконна знеслі і шматлікія фермы, школы, дамы
культуры і ў іншых вёсках раёна. А банда гэтага не хоча, банда хоча і надалей
тварыць тое, што ёй заўгодна», – адзначыў Ігар Грышанаў.

Болей навін