“Будзьма!” збірае сяброў — выйграй запрашальнік на святочную імпрэзу!

12 кастрычніка 2009 11:21  |  Грамадства

Агульнанацыянальная грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” 30 кастрычніка ў малой залі канцэртнага зала “Мінск” святкуе першую гадавіну дзейнасці. Для партнёраў і сяброў кампаніі адбудзецца канцэрт-шоў.

У канцэрце возьмуць удзел знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы ўсіх часоў і ўсіх пакаленняў – сябры кампаніі “Будзьма беларусамі!”: Рыгор Барадулін і Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, “IQ-48” і “Детидетей”,  Севярын Квяткоўскі і Анка Упала і шэраг іншых.

Квіткоў у продажы не будзе. А патрапіць на шоў у пастаноўцы рэжысёра Вітаўтаса Грыгалюнаса магчыма, выйграўшы ў конкурсе.

Конкурс  праводзіцца ў тры этапы: з 6 па 9 кастрычніка, з 12 па 16 кастрычніка і з 19 па 23 кастрычніка.

Калі ўзяць удзел у конкурсе з першага этапу, будзе дастаткова адказаць на 5 пытанняў, каб патрапіць у кола шчасліўчыкаў, сярод якіх лёсаваннем будуць вызначаныя ўладальнікі запрашальнікаў. Калі далучыцца з другога этапу, то трэба будзе адказаць на пытанні і першага, і другога этапаў конкурсу. Калі ж удзельнічаць у конкурсе з трэцяга этапу, то толькі правільна адказаўшы на ўсе без выключэння пытанні, ёсць шанец апынуцца сярод удзельнікаў адной з самых шыкоўных імпрэзаў кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

Глядзіце пытанні на “Будзьма беларусамі”

Болей навін