Беларуская апазіцыя прадставіла супольнае бачанне ўзаемдзеяння Беларусі з ЕС і Усходнім Партнёрствам

21 мая 2015 17:45  |  Галоўныя навіны

У Рызе 21 траўня адбылася сустрэча лідараў беларускай апазіцыі
з кіраўніцтвам Еўрапейскай Народнай партыі: старшынём ЕНП Жазэфам Долем,
віце-старшынём Яцакам Сарыюшам-Вольскім, віцэ-старшынём фракцыі ЕНП у
Еўрапарламенце Сандра Калніетэ. З беларускага боку у ёй удзельнічалі сустаршыня
БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня ПБНФ Аляксей
Янукевіч і старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

 

На сустрэчы было прэзентавана супольнае бачанне беларускіх
дэмакратычных сіл стратэгіі ўзаемдзеяння Беларусі з ЕС і Усходнім Партнёрствам.
Яно ўключае тое, што эфектыўны дыялог Беларусі з ЕС, правядзенне неабходных
палітычных і эканамічных рэформаў дзеля мадэрнізацыі краіны і дасягнення мэтаў
Усходняга партнёрства немагчымыя без
удзелу ў ім грамадзянскай супольнасці краіны і палітычнай апазіцыі.

 

У сувязі з гэтым апазіцыя 1) хадайнічае аб аднаўленні
трохбаковага фармату дыялогу ЕС-Беларусь з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных
арганізацый і палітычнай апазіцыі Беларусі; 2) прапануе аднавiць замарожаны ў
1999 годзе па iнiцыятыве афiцыйнага Менска перамоўны працэс памiж уладамi i
апазiцыяй пры пасярэднiцтве ЕС па правядзенні сумленных, свабодных выбараў па
стандартах АБСЕ i допуску апазiцыi да дзяржаўных СМI; 3) падкрэслівае, што
першачарговымі прыярытэтамі дыялогу павінна стаць правядзенне сумленных і
свабодных выбараў у Беларусі па стандартах АБСЕ, спыненне пераследу незалежных
журналістаў і забеспячэнне права на свабоду СМІ, рэгістрацыя ўсіх грамадскіх
аб’яднанняў і палітычных партый, якім па надуманых прычынах адмаўлялася ў
рэгістрацыі; 4) падкрэсліваем, што рэальным крокам, які паказаў бы сапраўдную
зацікаўленасць уладаў Беларусі ў дыялогу з ЕС, з’яўляецца вызваленне палітвязняў
і іх поўнае аднаўленне ў правах. Павінны быць неадкладна вызваленыя Мікалай Статкевіч,
Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Юрый Рубцоў,
адноўленыя ў правах кандыдаты у прэзідэнты на выбарах 19 снежня 2010 года і
чальцы іх каманд, асуджаныя пасля 19 снежня 2010 года.

 

Гэтыя прапановы ўвойдуць у рэзалюцыю ЕНП адносна дыялогу з
Беларусі і Усходняга партнёрства.

 

“Упершыню за многія гады дэмакратычныя сілы выступаюць адзіным
голасам, бо маюць супольнае бачанне Усходняга партнёрства. Вельмі істотна, што гэтыя
патрабаванні актуалізаваныя, дзякуючы нашым намаганням, намаганням нашых сяброў
і ЕНП. Гэта адзін з шматлікіх сігналаў, што нягледзячы на адсутнасць адзінага
кандыдата, падставы для супрацы і еднасці дэмакратычных сілаў перад пагрозай
дыктатуры ўнутры Беларусі і з Усходу ёсць. У ЕС ёсць многія сілы, якія б хацелі
звесці Усходняе партнёрства да размоваў з уладамі, ігнаруючы беларускі народ. Добра,
што ЕНП і многія палітыкі падтрымліваюць каштоўнасны падыход, патрабуюць вызвалення
палітвязняў, супрацу з народам, а не рэжымам”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

 

Супольнае бачанне беларускай апазіцыяй Усходняга Партнёрства
Віталь Рымашэўскі прадставіўтаксама 19 траўня на сустрэчы ў МЗС Латвіі. Яго прэзентацыя працягнецца і
падчас іншых сустрэч саміту УП.

Болей навін