Віталь Рымашэўскі: Пытанне палітвязняў не павінна адыходзіць на другі план
„Рыжскі саміт пераломным
не стане” – перакананы сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь
Рымашэўскі, які сёння вярнуўся ў Менск пасля нефармальных сустрэчаў у Рызе
высокапастаўленых еўрапейскіх палітыкаў з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.
„Наша задача як апазіцыі
– захаваць той сэнс Усходняга Партнёрства, які быў пакладзены ў яго аснову,” –
заяўляе Рымашэўскі.
– Зараз вышаецца лёс – ці
застанецца ўвогуле ў павестцы дня прыярытэт правоў чалавека. Многія выказваюць такое меркаванне, што трэба заплюшчыць вочы на
палітвязняў, або зрабіць тэму правоў чалавека абсалютна асобнай тэмай для
перамоваў, якія могуць весціся, а могуць не весціся, і трэба супрацоўнічаць –
фінансава, эканамічна. Нам трэба прыкласці ўсе намаганні разам з нашымі
еўрапейскімі партнёрамі для таго, каб гэта не здарылася. Беларуская апазіцыя
прадставіла супольную пазіцую па гэтым пытанні.
Лідары беларускай апазіцыі
правялі ўчора ў Рызе шэраг сустрэчаў з лідарамі Еўрапейскай народнай партыі, а
таксама – у Міністэрстве замежных спраў Латвіі – з высокімі прадстаўнікамі
Еўразвязу.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя