Садоўскі: Беларусь — адзіная краіна Еўропы, дзе незарэгістраваныя хрысціянскія дэмакраты
13 чэрвеня аргкамітэт па
стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя” запланаваў правядзенне
Устаноўчага з’езду Партыі БХД у Мінску. Сябры аргкамітэта ствараемай партыі БХД
звярнуліся да кіраўніцтва 13 устаноў Мінска з просьбай прадаставіць памяшканне
ў арэнду на гэты дзень.
Аб адказах і іншых далейшых
падзеях карэспандэнту КРЫНІЦА.INFOраспавядае адказны сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі:
Заяўкі былі адпраўленыя ў Палац
культуры МАЗ, Моладзевы тэатр эстрады, Цэнтральны Дом афіцэраў, Палац культуры
і спорту чыгуначнікаў, Палац культуры МТЗ, Малую залу Палаца Рэспублікі, Мінскі
Міжнародны адукацыйны цэнтр, Гатэль «Рэнесанс Мінск», Канцэртную залу на
Матусевіча, Беларускі Дом Літаратара, а таксама Рэспубліканскую мастацкую
галерэю Выставачнага УП на Казлова, 3.
Навошта вам столькі
памяшканняў? Хіба аднаго было б недастаткова?
Гэта ўжо пятая спроба зарэгістраваць
БХД, і з вопыту вядома, што многія арганізацыі прыдумляюць розныя неіснуючыя
прычыны, каб адмовіць у арэндзе залы. Таму загадзя падалі заяўкі ў розныя
арганізацыі, каб пазбегнуць адказаў, што ўжо ўсё занята.
Ваш план спрацаваў паспяхова?
Ёсць вынікі, але не тыя, якіх чакалі.
З гатэля «Рэнесанс Мінск” адказалі, што 13 чэрвеня ў іх пройдзе з’езд
стаматолагаў, а астатнія дні арэндавалі выпускнікі.
Кіраўніцтва ДК МАЗ заявіла, што
рашэнне аб арэндзе прымае генеральны дырэктар МАЗ. Але сакратар гендырэктара
сказала, што ён такімі пытаннямі не займаецца.
25 красавіка папярэднюю згоду даў
гасцінічны комплекс «Пекін”, паабяцаўшы падрыхтаваць для падпісання на наступны
дзень дамову на арэнду памяшкання. Але праз 1,5 гадзіны з гатэлю
патэлефанавалі, паведаміўшы, што «служба бяспекі” не дала дазвол на арэнду
памяшкання для БХД.У Палацы культуры МТЗ запланаваныя «падрыхтоўчыя працы
да магчымага рамонту».
Атрымалі адказ і з Мінгарвыканкама на
просьбу паспрыяць у пошуку памяшкання.«Пошук памяшканняў для такіх
мерапрыемстваў не ўваходзіць у кампетэнцыю Мінскага гарвыканкама», — гаворыцца
ў адказе за подпісам намесніка старшыні Ігара Карпенкі.
Але ў 2011 годзе Мінгарвыканкам
дазваляў правядзенне ўстаноўчага з’езду БХД у канкрэтным памяшканні – Палацы
культуры МТЗ.
У выніку беларускія хрысціянскія
дэмакраты атрымалі толькіадмовы на вылучэнне памяшкання для правядзення
ўстаноўчага з’езда.
Раз няма дазволу на арэнду
памяшкання, значыць – няма дазволу на правядзенне з’езда?
Зразумела, што памяшканні вольныя, і
прыдумляюцца адмовы кшталту “падрыхтоўчых прац да магчымага рамонту”.
Падобная сітуацыя была і ў мінулыя разы, але перад з’ездам дазволы
прыходзілі. Але сёлета спрыяць вылучэнню памяшкання адмовіўся
Мінгарвыканкам.
Таму мы вырашылі падаць заяўку на правядзенне з’езда ў
Мінску на плошчы Свабоды. Будзем чакаць адказу, ці гатовыя ўлады даць
магчымасць правесці з’езд хаця б на вуліцы.
Відавочна, што рашэнне пытання ляжыць у палітычнай
плоскасці. Беларусь– адзіная краіна Еўропы, у якой
незарэгістраваная хрысціянска-дэмакратычная партыя.
Што
будзе рабіць БХД, калі не дазволяць правесці з’ездіна плошчы Свабоды?
Будзем прымаць рашэнне пасля
атрымання адказу. Могуць быць розная сітуацыя. Адзінае, што зараз можна
сказаць, гэта тое, што мы дакладна будзем праводзіць З’езд БХД 13 чэрвеня ў
Мінску не залежна ад таго, ці будзе ў нас памяшканне, ці не будзе.