У Бабруйску ўтварылася ініцыятыва “Жыццё ў дзейнасці” (фота)
У Бабруйску грамадскія арганізацыі і прафсаюзы ўтварылі ініцыятыву
“Жыццё ў дзейнасці”, актыўны ўдзел у якой бяруць і хрысціянскія дэмакраты.
“Ініцыятыва ствараецца з мэтай аб’яднання людзей, якія
хочуць нешта рабіць, дзяліцца майстэрствам, разам вырашаць сацыяльная праблемы.
Гэта ініцыятыва добрасуседства. Яе мэта ў тым, каб людзі праз агульную
дзейнасць потым актывізаваліся і ў грамадскім жыцці”, – адзначыла каардынатар
аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
Мэтавая група ініцыятывы – актыўныя пенсіянеры, асобы, якія
страцілі здароўе, інваліды.
У межах ініцыятывы 24 траўня прайшоў майстар-клас па валянні
з воўны. У ім актыўны ўдзел узялі прадстаўнікі Сіньёрскай арганізацыі
аргкамітэту БХД.