Моладзевыя лідары нагадалі ЕС пра палітвязняў і заклікалі кантраляваць Менск у Балонскім працэсе

27 мая 2015 16:51  |  Галоўныя навіны

Прадстаўнікі
беларускіх моладзевых арганізацый – Марына Хоміч (Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты), Алег Корбан (Альтэрнатыва) і Артур Фінькевіч (Маладая Беларусь) –
27 траўня сустрэліся з кіраўніком дыппрадстаўніцтва ЕС у Менску Майрай Морай.

 

Яны нагадалі ёй пра наяўнасць
у Беларусі палітвязняў. Лідары моладзевых арганізацый падкрэслілі, што чацвёра
з палітвязняў – маладыя людзі, пра якіх мала кажуць і якія знаходзяцца ў
вялікай небяспецы.

 

Таксама кіраўнікі МХД,
“Альтэрнатывы” і “Маладой Беларусі” ў сувязі з уступленнем Беларусі ў Балонскі
працэс і неабходнасцю выканання ёй дарожнай карты заклікалі ЕС да кантролю
выканання Менскам умоў і правядзення неабходных рэформаў.

Болей навін