БХД заклікае дасылаць Мінгандлю фота продажу алкаголю каля кас (фота)
У рамках кампаніі
“Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
праводзіць маніторынг крамаў на прадмет размяшчэння алкагольнай прадукцыі ў
гандлёвых залах.
«Тое, як яны размяшчаюць
алкагольную прадукцыю, выклікае абурэнне не толькі ў мяне, як чалавека, які
хоча нешта змяніць у гэтым кірунку, але і ў многіх грамадзян Беларусі. Мы ўсе разумеем,
што ўладальнікі крамаў у першую чаргу зацікаўленыя прадаць больш і атрымаць
прыбытак, і іх не хвалюе, што алкагалізм у Беларусі гэта катастрофа, якая
пачынаецца ў іх на прылаўках», – адзначыла каардынатар кампаніі Вольга
Кавалькова.
Месяц таму аргкамітэт БХЛ
звярнуўся ў міністэрства гандлю з зваротам, да якога прыкладаліся фатаграфіі
продажу алкагольнай прадукцыі ў прыкасавых зонах. У сваім адказе Мінгандлю
заявілі, што парадак выкладкі тавараў у гандлёвай зале крамы заканадаўства не
рэгулюе, а для абмежавання даступнасці алкаголю для насельніцтва міністэрства
праводзіць ТЛУМАЧАЛЬНУЮ працу з суб’ектамі гандлю, не дапушчаючы размяшчэнне яго
ў «прыкасавых» зонах.
«Тлумачальная праца, гэта
па сутнасці – бяздзейнасць, бо пасля яе сітуацыя ніяк не змяняецца. Я лічу, што
пры існуючай сітуацыі з ужываннем алкаголю ў Беларусі растлумачальнай працы
даўно не дастаткова, неабходныя заканадаўча замацаваныя абмежавальныя меры, у
тым ліку магчымасць продажу алкаголю толькі ў асобных аддзелах крамаў і
замацаваныя ў правілах гандлю дакладныя крытэрыі раскладкі тавараў у крамах, не
дапушчаючы продаж алкаголю на касах», – дадаў Вольга Кавалькова.
Паводле яе слоў, гэта
дапаможа не толькі знізіць выдаткі міністэрства на тлумачальную працу, але і ў
некалькі разоў знізіць колькасць неабдуманых пакупак алкаголю на касе, «калі ты
і не сабраўся купляць, а тут на табе і проста ў рукі».
«Назіраючы шматгадовую
бяздзейнасць органаў улады і аналізуючы беларускае заканадаўства, якое рэгулюе
выраб і продаж алкаголю, і атрымліваючы такія адказы, прыходзіш да высновы, што
асноўны лабіст алкагалізацыі насельніцтва – гэта дзяржава. І мы ў межах
кампаніі змагаемся за змяненне сітуацыі і просім неабыякавых да гэтай праблемы
грамадзян звяртацца ў міністэрства гандлю з зваротамі аб нязгодзе з дзеючым
парадкам продажу алкаголю на [email protected]», – дадала каардынатар
кампаніі.