Таццяна Севярынец: школа, якая займаецца паборамі, менш увагі надзяляе падрыхтоўцы вучняў

03 чэрвеня 2015 13:44  |  Галоўныя навіны

Бясконцыя паборы ў
беларускіх школах з’яўляюцца следствам таго, што школы ў краіне фінансуюцца па рэшткавым
прынцыпе. Пра гэта ў межах праекту Epramova заявіла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” ў Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

 

“Шмат мільярдаў укладаецца
ўпустую, невядома ўва што, у стратныя прадпрыемствы. А школа, як і дзіцячыя
садкі, жыве за кошт бацькоў. І з гэтага выходзіць галоўная бяда – у Беларусі не
будзе будучыні. Бо школа, якая займаецца паборамі, менш увагі надзяляе
падрыхтоўцы добрых вучняў. А пра тое, што адукацыя кепская, сведчаць вынікі
апошніх паступленняў у вну, дзе асноўная частка абітурыентаў набірае ад 8% да
30%”, – кажа яна.

 

Паводле яе, дзяржава
мусіць больш увагі звярнуць на школы і павялічыць аб’ёмы яе фінансавання, каб
адбыліся станоўчыя змены ў школе.

Болей навін