Таццяна Севярынец адкрыла ў Вільні міжнародную канферэнцыю з удзелам жанчын з Беларусі і Швецыі (фота)
У Вільні 1 і 2 чэрвеня сябры аргкамітэту Партыі БХД Таццяна Севярынец і
Алена Шабуня прынялі ўдзел у міжнароднай жаночай канферэнцыі “Палітыка
палавой роўнасці і выбары”.
Канферэнцыю адкрыла Таццяна Севярынец выступам на тэму “Жанчына –
палітык, кандыдат”.
Былі таксама абмеркаваны пытанні аб стэрэатыпах жанчын-кандыдатаў,
балансе роўнасці ў партыях і выбарчых кампаніях. Сваім досведам з беларускімі
жанчынамі падзяліліся сяброўкі са Швецыі.