Слонімскага каардынатара БХД хочуць пакараць за антыалкагольныя плакаты (фота)
Некалькі дзён участковы
міліцыянер Слонімскага РАУС Аляксандр Худзьё наведваў кватэру слонімскага каардынатара
аргкамітэту БХД Івана Бедкі, каб уручыць яму позву ў міліцыю. Спачатку 26 траўня, потым выправіў позву на 28 траўня, але застаць
слонімца дома ён не мог.
І толькі сёння, 4
чэрвеня, Іван Бедка асабіста сустрэўся з міліцыянерам. Падчас гутаркі з
участковым, Іван Бедка даведаўся, што ён будзе пакараны за тое, што на трох
аўтобусных прыпынках развесіў плакаты “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму”.
Гэтым самым Іван Бедка парушыў правілы
добраўпарадкавання горада. Папярэдзіць пра гэта Івана Бядко ўчастковаму загадаў
намеснік начальніка Слонімскага РАУС падпалкоўнік Вадзім Шчурскі.