У Менску прайшла партыйная школы для актывістаў БХД Менскай і Берасцейскай абласцей (фота)
У Менску прайшла партыйная школы для актывістаў аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з Менскай і Берасцейскай абласцей
Заняткі ўключалі тэарэтычную і практычную часткі. Тэарэтычную частку правёў
сустаршыня аргкамітэту Віталь Рымашэўскі.
Падчас практычных заняткаў актывісты вучыліся вызначаць мэты і задачы
лакальных кампаній, цалкам планаваць іх, а таксама камунікаваць з грамадзянамі
і чыноўнікамі для вырашэння існуючых праблем.