У Наваполацку прайшла прэзентацыя “Беларускай глыбіні”
У Наваполацку прайшла сустрэча сябраў і прыхільнікаў Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі. Удзел у сустрэчы ўзялі каля 20 чалавек, у тым ліку
сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец.
На сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка з’езду 13 чэрвеня,
кампанія “Права выбару”, кампанія 2015 года. Адбылася прэзентацыя кнігі “Беларуская
глыбіня”.
Сярод удзельнікаў сустрэчы былі маці былых палітвязняў – Андрэя Гайдукова
і Аляксандра Францкевіча.