Атрыманы вусны дазвол на правядзенне з’езду БХД у ПК МТЗ
Адказны сакратар
аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Дзяніс
Садоўскі атрымаў ад намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай
працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама вусны дазвол на
правядзенне ўстаноўчага з’езду Партыі БХД 13 чэрвеня ў ПК МТЗ, дзе абываліся
ўсе папярэднія з’езды.
Па словах чыноўніка, атрымана згода дырэктара на прадастаўленне
памяшкання. Дамову плануецца падпісаць у другой палове дня 9 чэрвеня. Адзначым,
што траўні ў ПК МТЗ заявілі, што 13 чэрвеня тут будуць праходзіць “падрыхтоўчыя працы да магчымага рамонту”.
“Нягледзячы на тое, што засталося мала часу для падрыхтоўкі,
з’езд пройдзе ў поўным фармаце. Бо падрыхтоўка вялася загадзя, і ўсе асноўныя
працы ўжо зробленыя”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.
Дакладны час пачатку мерапрыемства і яго праграма будзе
паведамленая пасля заключэння дамовы з ПК МТЗ.