Дамова на правядзенне з’езду БХД у ПК МТЗ падпісаная

10 чэрвеня 2015 16:11  |  Галоўныя навіны

 

Дамова на правядзенне ўстаноўчага з’езду Партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” ў Палацы культуры МТЗ у Мінска падпісаная. Пра гэта
паведаміў адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Дзяніс Садоўскі.

 

З’езд пачнецца па адрасе вул. Даўгабродская 24 (ст. метро Трактарны Завод) 13 чэрвеня аб 11:00, пачатак рэгістрацыі
дэлегатаў і гасцей з’езду – а 09:30.

 

На з’ездзе плануецца прыняць рашэнне пра рэгістрацыю партыі,
прыняць яе абноўленую і пашыраную праграму, абраць кіраўніцтва партыі і
абмеркаваць палітычныя кампаніі 2015 года.

 

Нагадаем, што ПК МТЗ пагадзіўся на правядзенне з’езду толькі
пасля званка з Мінгарвыканкаму. Дагэтуль там збіраліся праводзіць 13 чэрвеня “падрыхтоўчыя
працы да магчымага рамонту”.

 

Між тым сход БХД на плошчы Свабоды ў Мінску 13 чэрвеня не дазволены.

 

Болей навін