Запрашаем на V устаноўчы з’езд БХД
У суботу 13 чэрвеня ў Менску пачнецца V устаноўчы з’езд Партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя». Ён пройдзе ў Палацы культуры МТЗ па адрасе вул. Даўгабродская 24 (ст. метро Трактарны Завод).
На ім плануецца прыняць рашэнне пра рэгістрацыю партыі, зацвердзіць яе абноўленую і пашыраную праграму, абраць кіраўніцтва партыі і абмеркаваць палітычныя кампаніі 2015 года.
З’езд адкрыты для журналістаў і гасцей. Пачатак рэгістрацыі дэлегатаў і гасцей з’езду, журналістаў – а 09:30.
Па сканчэнні з’езду а 16:00 па адрасе Чарнышэўскага 3А пройдзе канцэрт хрысціянскага гурта Laudans.