KrF Ругалану – БХД: Бог няхай блаславіць вашу працу!

12 чэрвеня 2015 15:32  |  Палітыка

KrF Ругалану – БХД: Бог няхай блаславіць вашу працу!

На адрас Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі працягваюць паступаць лісты віншаванняў ад імя сусветных палітыкаў з нагоды Пятага ўстаноўчага з’еду партыі. Прапануем вашай увазе ліст ад кіраўніцтва Хрысціянскіх Дэмакратаў Нарвегіі (KrF) у правінцыі Ругалан:

“Дарагія сябры ў БХД,

Дзякуй вам вялікі за палітычную працу, якую вы робіце ў Беларусі, за тое, што правы чалавека, павага да асобы, свабода веравызнання і дэмакратыя з’яўляецца для вас цэнтральнымі каштоўнасцямі.

Палітычная праца патрабуе цярпення і працяглых намаганняў.

Мы працуем разам з вамі, і ад імя ўсіх нас у Ругалан KrF, жадаем вам поспеху на пятым Устаночўым З’ездзе БХД.

Усяго найлепшага, Бог няхай блаславіць вашу працу!

З павагай ад усіх вашых прыхільнікаў, хрысціянскіх дэмакратаў Ругалана.

Ставангер 2015/06/11

Пэр Корэ Фосс, кіраўнік
Тронд Арнэ Педэрсен і Марыт Ганна Люгрэ, намеснікі кіраўніка

Улаўг Балестад і Гейр Тоскедаль, члены парламенту ад Ругалан KrF

Улаф Аанансан, сакратар Ругалан KrF”

Болей навін