Садоўскі: БХД – наймацнейшая партыя ў Беларусі

13 чэрвеня 2015 14:01  |  Палітыка

Садоўскі: БХД - наймацнейшая партыя ў Беларусі

Прапануем вашай увазе выступ адказнага сакратара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніса Садоўскага на ўстаноўчым з’ездзе БХД 13 чэрвеня ў Менску.

“За гэтыя 4 гады пасля апошняга З’езда:

2011 год – мы правялі больш за 300 розных лакальных кампаній па вырашэнні надзённых праблем беларусаў, больш за 70% з якіх дасягалі пастаўленых задачаў.

2012-2013 гады – Мы правялі кампанію “За жыццю” і дабіліся змены заканадаўства аб абортах. Унесеныя па нашай прапанове змены уратоўваюць ужо я перакананы 100, а можа і 1000 жыццяў!

2014 год – Мы правялі кампанію “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” і па нашай прапанове ўжо ўнесены і прыняты законы якія уратоўваць ад злоўжывання алкаголю і алкагольнай залежнасці тысячы і тысячы беларускіх сямей.

2015 год – Мы правялі кампанію “Народны кантроль”, у рамках якой сабралі больш за 50.000 подпісаў і дасяглі канкрэтных вынікаў вырашэння праблем ужо не мясцовага, а гарадскога і раённага значэння!

Мы зрабілі гэта! Якая яшчэ з партый мае такія вынікі?

Есць розныя партыі ў Беларусі – найстарэйшыя, найлевейшыя, найразумнейшыя, а мы БХД – проста наймацнейшая партыя ў Беларусі, і не трэба гэтага саромецца, а проста трэба надалей актыўна працаваць год ад года, пацвярджаючы гэты статус!

Мы наймацнейшая партыя ў Беларусі і мы горда заяўляем гэта сёння. І пра гэта сведчаць не нашыя словы, а нашыя справы! І мы працягнем нашу дзейнасць яшчэ больш актыўна і яшчэ больш эфектыўна, бо мы хрысціянскія дэмакраты!

Ёсць вакол нас шмат спецыялістаў, экспертаў, розных інтэрнэт-змагароў якія ўвесь час кажуць, што БХД зрабіла там не тое, тут не гэтае. Ну, дзякуй канешне за ўвагу да нас і за парады, але – я не прымаю крытыку: зрабі так ці так. Я звяртаюся да інтэрнэт-змагароў – ведаеш, што трэба рабіць, устань з канапы ідзі і зрабі. Пакажы прыклад і мы пойдзем за табой, людзі пойдуць за табой. Калі слабы, баішся альбо пачаў рабіць і не было поспеху, далучайся да тых, хто ведае што рабіць і сваёй дзейнасцю гэта пацвярджае! А хочаш крытыкаваць – пачні з сябе!

Народныя партыя з хрысціянскім сэрцам!

Народныя – бо мы абаронцы і прадстаўнікі беларускага народа!

З хрысціянскім сэрцам – бо падмурак усяго што мы робім ёсць хрысціянскія каштоўнасці закладзеныя ў Бібліі!

І гэтыя два складнікі дазваляюць нам рухацца наперад і дасягаць поспеху! І мы пераможам!

Жыве Беларусь! Жыве з Богам!”

Болей навін