Фотарэпартаж са з’езду БХД
У Мінску 13 чэрвеня ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу прайшоў V устаноўчы з’езд Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. З’езд абраў новае кіраўніцтва, зацвердзіў абноўленую праграму і прыняў рашэнні адносна дзейнасці на 2015 год.
Пасля сканчэння з’езду кветкі, якім была ўпрыгожаная зала ПК МТЗ, былі ўскладзеныя да помніку ахвярам тэракту на станцыі метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка 2011 года. Таксама на офісе Партыі БНФ адбыўся сход аргкамітэту “Маладых хрысціянскіх дэмакратаў” і канцэрт хрысціянскага гурта Laudans.
Фота Надзеі Гацак, КРЫНІЦА.INFO