У Віцебску-такі з’явяцца новыя веладарожкі
ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама вызначыла пералік вуліц горада, на якіх маецца магчымасць прылады веласіпедных дарожак, сумешчаных з тратуарамі. Пра гэта гаворыцца ў адказе выконваючага абавязкі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага гарвыканкама каардынатару аргкамітэту БХД па Віцебшчыне Таццяне Севярнец, якая з’яўляецца кіраўніком кампаніі “Віцебску – веладарожкі”.
Да 1 ліпеня плануецца пазначыць дарожнай разметкай веладарожкі на ходніках па праспекце Перамогі.
Між тым у траўні прадстаўнікі віцебскіх уладаў заяўлялі, што “ўладкаванне веласіпедных дарожак шляхам разметкі, нанесенай на тратуары, не ўяўляецца магчымым”.