У Бабруйску прэзентавалі ініцыятыву “Жыццё ў дзейнасці” (фота)
У Бабруйску 14 чэрвеня прайшла прэзентацыя ініцыятывы “Жыццё ў дзейнасці”. Падчас прэзентацыі адбыліся разнастайныя майстар-класы па тэхніцы вышыванка, выцінанка, пляцення саломкі, валяння воўны, прэзентацыя тэхніцы ландшафтнага дызайну. У праграме таксама былі народныя спевы, дударская музыка і іншае.
Ініцыятыва створаная з мэтай аб’яднання людзей, якія хочуць нешта рабіць, дзяліцца майстэрствам, разам вырашаць сацыяльная праблемы. Гэта ініцыятыва добрасуседства. Яе мэта ў тым, каб людзі праз агульную дзейнасць потым актывізаваліся і ў грамадскім жыцці, паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД у Бабруйску Таісія Кабанчук.
Удзел у ініцыятыве таксама ўзяла каардынатар Сіньёрскай структуры аргкамітэту БХД Наталля Маразевіч, якая распавяла пра дзейнасць структуры і раздала буклеты пра яе.