Падтрымаем Ірыну Моцную!
7 чэрвеня скончыў жыццё самагубствам прыёмны сын Ірыны Моцнай 17-гадовы Аляксандр Пугачоў. Ён пражыў у прыёмнай сям’і шэсць гадоў, але праз паўгады гвалтоўнага і незаконнага асуджэння прыёмнай маці трагічна загінуў.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае дасылаць Ірыны Моцнай лісты падтрымкі: Папраўчая калонія №4, Гомель, вуліца Антошкіна 3, 246035 для Моцнай Ірыны Уладзіміраўны.
Просім дасылаць ёй заказныя лісты, альбо пазначаць на капэрце пашпартныя дадзеныя, бо інакш лісты ёй могуць не перадаць.
Нагадаем, 19 снежня суд у Клімавічах, які праходзіў у закрытым рэжыме, прызнаў Моцную вінаватай і прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Прыёмная сям’я Моцных была створана ў 2002 годзе першай у Клімавіцкім раёне. На працягу дзесяці гадоў лічылася адной з лепшых.
Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» праводзіць кампанію ў падтрымку былой прыёмнай маці Ірыны Моцнай.