У Віцебску абмеркавалі псіхалагічныя аспекты камунікацый (фота)
20 чэрвеня ў Віцебску адбылося чарговае пасяджэнне Клуба жаночага лідарства па тэме “Псіхалагічныя аспекты камунікацый”.
Добра падрыхтаваны псіхолаг-практык, выкладчык універсітэту распавяла пра практычную значнасць ведаў у галіне псіхалогіі грамадскімі лідарамі, дала асновы ведаў, правяла і прааналізавала індывідуальныя і групавыя заданні.
Слухачы былі вельмі задаволеныя, бо змаглі больш даведацца пра сябе, атрымалі інструментарый наладжвання стасункаў з суразмоўцамі. паспрабавалі сябе ў якасці выступоўцаў. “Гэта вельмі важна ў час набліжэння сур’ёзнай палітычнай кампаніі”, – адзначыла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД у Віцебскай вобласці.