Зварот з нагоды абвяшчэння “выбараў” да грамадскіх дзеячоў і палітычных сілаў Беларусі
У сувязі з абвешчанай датай галасавання і растучай колькасці спекуляцый на тэму неабходнасці легітымацыі існуючай улады перад пагрозай незалежнасці Беларусі з боку Расіі Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты заклікаюць усе дэмакратычныя сілы Беларусі, грамадскх дзеячоў ужо сёння далучыцца да ацэнкі выбарчага працэсу як нелегітымнага.
Спрыяльныя для рэжыму знешнепалітычныя ўмовы даюць повад многім як у Беларусі, так і за мяжой для заклікаў да легалізацыі рэжыму. Адным з повадам такога можа стаць ацэнка будучай кампаніі як “больш дэмакратычнай “ за папярэднія.
Аднак мы падкрэсліваем, што гэтыя выбары праходзяць без уліку ацэнкі міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, АБСЕ, а таксама ўрадамі дэмакратычных краін свету рэферэндумаў 1996 і 2004 гадоў, вынікі якіх прызнаныя нелігітымнымі. Гэта значыць, што ніхто не мае права абірацца на пасаду прэзідэнта больш чым за два тэрміны.
Апроч таго, асноўныя апаненты рэжыму, у тым ліку былыя кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў і многія іншыя палітычныя дзеячы незаконна пазбаўленыя магчымасці ўдзельнічаць у выбарах. Не адбылося неабходных змен і ў выбарчым заканадаўстве.
Усё гэта дае падставы даць ацэнку прэзідэнцкай кампаніі як нелегітымнай і ўжо зараз не прызнаваць яе вынікаў.
Легалізацыя сённяшняй улады не толькі не абароніць незалежнасці Беларусі, але зробіць легітымнымі ўсе акты па здачы суверэнітэту, ці ўжо падпісаныя ёй, ці тыя, што яна падпіша ў будучым.
“Паспешлівыя саступкі рэжыму на падставе эканамічных інтарэсаў могуць прывесці да катастрофы ў будучым. Нягледзячы на раз’яднансць дэмакратычнай апазіцыі і незалежна ад тых палітычных кампаній, якія праводзяць розныя палітычныя сілы, ёсць усе падставы даць усім разам ацэнкі будучай кампаніі. Гэта будзе важным і правільным крокам для ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі”, – заявіў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.