БХД і літоўская TS-LKD абмеркавалі супрацу Еўрапарламенту і Літвы з беларускімі дэмсіламі (фота)
Cустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі быў запрошаны на летні сход партнёрскай партыі літоўскіх кансерватараў TS-LKD. Падчас сходу адбыліся сустрэчы з літоўскімі дэпутатамі парламенту, супрацоўнікамі МЗС, новабраным кіраўніцтвам партыі.
Партыя TS-LKD з’яўляецца партнёрскай партыяй беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Летнія сходы партыі традыцыйна адбываюцца ў нефармальнай абстаноўцы. Удзел у іх бяруць прадстаўнкі усіх рэгіёнаў Літвы, кіраўніцтва партыі, дэпутаты партыйнай фракцыі ў парламенце. Падчас сустрэчы, якая цягнецца два дні апроч афіцыйных сходаў, адбываюцца нефармальныя стасункі, спартовыя спаборніцтвы, культурніцкія мерапрыемствы. На летні сход многія літоўскія палітыкі прыязджаюць разам з сем’ямі.
На сходзе гэтага году таксама усе жадаючыя змаглі далучыцца да дабрачыннай акцыі па донарскай здачы крыві (фота 4.)
“Такія сустрэчы часта больш важныя і плённыя за сустрэчы пры гальштуках. У нефармальнай абстаноўцы мы змаглі абмеркаваць шэраг істотных пытанняў не толькі міжпартыйнага супрацоўніцтва, але і напрамкаў супрацы Еўрапарламенту і МЗС Літвы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Заплананаваныя сустрэчы і супольныя мерапрыемствы на восень. Хрысціняскія дэмакраты Літвы заўсёды з’яўляліся нашымі надзейнымі хаўруснікамі. Палітычная падтрымка беларускім дэмакратычным сілам з боку TS-LKD была заўсёды вельмі важнай, асабліва ў часы павялічэння рэпрэсій ў Беларусі. У многім дзякуючы працы палітыкаў з TS-LKD стаўленне ЕС да Беларусі заставалася прынцыповым, маральным. Сення TS-LKD застаецца нашым надзейным партнёрам і хаўруснікам ў змаганні з новымі выклікамі дыктатуры ва Усходняй Еўропе”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.
1. на фота Габрыэлюс Ландсбергіс – дэпутат Еўрапарламенту, кіраўнік партыі TS-LKD, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, дэпытаты Літоўскага Сэйму Эмануэліс Зінгерыс і Паўлюс Саўдаргас.
3. на фота сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і экс-прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс.
4. дэпутат Сейму Паўлюс Саўдаргас пасля донарскай здачы крыві