БХД падала дакументы на рэгістрацыю партыі
Кіраўніцтва аргамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” 13 ліпеня падало ў міністэрства юстыцыі Беларусі дакументы на рэгістрацыю Партыі БХД.
Як адзначыла каардынатар аргкамітэту па Менску Вольга Кавалькова, калі дакументы будуць разглядаць паводле закону, то партыя мусіць атрымаць рэгістрацыю. “Мы ўсё вычыталі, усё выверылі, усё ўлічылі. У гэтым пытанняў быць не павінна”, – падкрэсліла яна.
Таксама са спісу заснавальнікаў былі выкрасленыя асобы, якім пагражалі праблемамі на працы за далучэнне да БХД. Усяго пададзена 1015 заяўнікаў пры неабходных 1000.
“Пункт пра неабходнасць пазнакі працоўнага месца абсалютна абсурдны, рэпрэсіўны і антызаконны. Ён накіраваны на стварэнне ціску на заснавальнікаў, каб перашкодзіць з’яўленню дэмакратычных партый і арганізацый”, – адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.