Бабруйскія актывісты дамагліся з’яўлення новага аўтобуса на гарадскім маршруце
Бабруйскія грамадскія актывісты ў межах ініцыяванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй кампаніі “Шлях да здароўя” дамагліся з’яўлення новага аўтобуса на гарадскім маршруце.
“У дадатак да Вашага звароту, які паступіў у Бабруйскі гарвыканкам, па транспартным пытанні ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі па даручэнні кіраўніцтва паведамляе, што ў выніку праведзенага 09.06.2015г. конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярным гарадскім паведамленні на маршрут №60 “Анкадыспансер – Санаторый Леніна” дададзены 1 аўтобус аўтамабільнага перавозчыка прыватнай формы ўласнасці”, – гаворыцца ў адказе каардынатару аргкамітэту БХД Таісіі Кабанчук.
У падтрымку з’яўлення дадатковых аўтобусаў бабруйскія актывісты сабралі больш за 300 подпісаў гараджанаў.