Ірына Моцная даслала ліст каардынатару БХД
Ірына Моцная ўпершыню за доўгі час даслала ліст каардынатару аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Віцебскай вобласці Таццяне Севярынец.
У лісце яна адзначае, што яе сям’я знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі і не можа ёй дапамагаць. У сувязі з гэтым яна просіць у неабыякавых людзей дапамогі.
Паштоўкі і лісты падтрымкі, а таксама фінансавыя сродкі можна дасылаць ёй па адрасе: Гомель, вуліца Антошкіна, 3, ПК 4, 246035 Моцнай Ірыне Уладзіміраўне.