Змітра Лупача аштрафавалі на 25 базавых
Глыбоцкага сябра аргкамітэту БХД, журналіста Змітра Лупача 23 ліпеня Глыбоцкі райсуд аштрафаваў на 25 базавых велічынь. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб СМІ і артыкула 22.9 ч.2 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) на падставе размяшчэння 9 чэрвеня на сайце “Еўрарадыё” матэрыялу “Знайшліся сваякі памежніка, які загінуў на Глыбоччыне 17 верасня 1939 года”.
“Адвакат разнесла довады абвінавачвання ў пух і прах. Але суддзя Казак, якая таксама ўзначальвае раённы суд, нават не даслухала аргументы да канца і вынесла свой прысуд”, – адзначыла каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.