У Брэсце прайшла акцыя супраць «спайсаў»
У Брэсце актывісты Культурна-асветніцкай установы «АБСУРД» правялі акцыю, якая заклікае моладзь спыніць курыць «спайсы».
Колькасць смяротных і няшчасных выпадкаў ад ужывання спайса працягвае імкліва расці. Ствараецца ўражанне, што ніхто не прадпрымае ніякіх мер для прадухілення ўжывання наркотыку, заявілі КРЫНІЦА.INFO ва ўстанове.
Як адзначыў дырэктар «АБСУРДУ» Аляксандр Храпко, які з’яўляецца каардынатарам аргкамітэту БХД па Брэсце, установа будзе змагацца з гэтым злом, будзе змагацца «за здаровую нацыю».