У Бялынічах улады пачалі будаўніцтва на месцы былых каталіцкіх могілак
У Бялынічах мясцовы райвыканкам дазволіў пабудову новых будынкаў на месцы каталіцкіх могілак XVIII-XIX стагоддзяў. Пра гэта ў Facebook паведамляе актывіст аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Яўген Дудкін.
Пасля вайны 1941-1945 гадоў савецкая ўлада зруйнавала могілкі, надмагільныя камяні багатай шляхты з надпісамі павыкідвала на бок дарогі машынна-трактарнай станцыі, адзначае ён.
Паводле яго, зараз рыхтуецца ліст да Бялыніцкага райвыканкама і Магілёўскага аблвыканкама дзеля недапушчэння абразы парэшткаў пахаваных.