Праўладныя камуністы распаўсюджваюць на пікетах за Лукашэнку газеткі супраць БХД

28 ліпеня 2015 18:30  |  Галоўныя навіны

Праўладныя камуністы распаўсюджваюць на пікетах за Лукашэнку газеткі супраць БХД

Актывісты падтрымлівай з дзяржбюджэту Камуністычнай партыі Беларусі раздаюць на пікетах па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты свае газеты «Коммунист Беларуси». І гэта пры тым, што раздаваць друкаваныя матэрыялы на пікетах забаронена.

“Скарга на тое, што яны раздаюць друкаваныя матэрыялы на пікетах, бліжэйшым часам будзе накіраваная ў ЦВК“, – адзначыў адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, кіраўнік кампаніі назірання “Права выбару” Дзяніс Садоўскі.

У раздаваемай газеце, сярод іншага, ёсць і артыкул сумнавядомага Андрэя Лазуткіна, які займаўся ачарняльніцтвам беларускай мовы і грэка-каталіцкіх вернікаў у сваёй антыўтопіі. Прысвечаны гэты артыкул дыскрэдытацыі БХД. У прыватнасці, спадчыннікі савецкай машыны тэрору, лік ахвяраў якой ідзе на дзясяткі мільёнаў чалавечых жыццяў, абвінавачваюць БХД у спробах развалу беларускай дзяржавы, называюць “канапнай партыя”, “дамарошчанымі палітыкамі” і гэтак далей. Пры гэтым слова хрысціяне бярэцца ў двукоссі, а ўдзельнічаць БХД у выбарах, маўляў, “Ісус не дазволіў”.

Не спадабалася аўтару пасквіля і тое, што Віталь Рымашэўскі ў сваім інтэрв’ю “Белгазеце” прыраўняў камунізм і фашызм. Мэта гэтага, паводле Лазуткіна, – працяг пачатай на Захадзе кампаніі па ачарненні Расеі. Пра ахвяраў камуністычнага рэжыму ў Беларусі, выразаную беларускую інтэлігенцыю, знішчаную Царкву і разбураную вёску, а таксама пра сённяшні саўдзел камуністаў у прыгнёце беларусаў і пераследзе іншадумцаў ён чамусьці маўчыць.

Артыкул поўны рознага кшталту памылак і перанасычаны прапагандысцкімі штампамі. Памылкова пішыцца па-руску прозвішча сустаршыні аргкамітэту Віталя Рымашэўскага. Таксама “святая Троіца” БХД (мяркуючы па ўсім, так аўтар вырашыў ахарактарызаваць кіраўніцтва аргкамітэту), на думку Лазуткіна, – гэта сустаршыні Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі. Куды рудымент савецкай эпохі падзеў сустаршыню БХД Георгія Дзмітрука – невядома. Але для камуністаў, якія 70 гадоў дурылі жыхароў “турмы народаў”-СССР, хлусіць – норма. Працягваюць яны займацца гэтым і сёння.

Ну і апошняе. Спадар Лазуткін! Калі БХД сапраўды не мае ніякай вагі ў беларускай палітыцы, навошта вы тады пра яе пішыце? Не стыкуецца нешта.

Праўладныя камуністы распаўсюджваюць на пікетах за Лукашэнку газеткі супраць БХД

Болей навін