Дзмітрук і Севярынец выступілі на летніку для хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы (фота)
У канцы ліпеня-пачатку жніўня ў Кіеве, у комплексе Украінскай Евангельскай Багаслоўскай Семінарыі прайшоў летнік для хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы. Тэмай былі мясцовыя кампаніі і развіццё хрысціянскай дэмакратыі ў рэгіёне.
Удзельнічала больш як 40 чалавек з Украіны, Грузіі, Расеі, Нідэрландаў і Беларусі. Сярод выступоўцаў былі Жак Базэн і Эйвард Босма з Галандыі, айцец Георгій Каваленка, палітолаг Андрэй Салантай, кіраўнік ХДС Украіны Александр Чарненка, лідар грузінскіх хрысціянскіх дэмакратаў Георгій Рухадзэ, філосаф Сяргей Мезенцаў з Масквы, а таксама сустаршыні БХД Георгій Дзмітрук і Павел Севярынец.
Удзельнікі летніка пачыналі кожны дзень з малітвы “Ойча наш” і вывучэння Бібліі, асвойвалі тэхналогіі публічнага выступу і дэбатаў, працы са СМІ і мясцовай кампаніі.