У Слоніме прапануюць стварыць план развіцця роварнага руху

11 жніўня 2015 11:09  |  Грамадства

У Слоніме прапануюць стварыць план развіцця роварнага руху

У Слоніме адбыўся круглы стол сяброў грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль”, на якім быў абмеркаваны шэраг пытанняў.

Сябра БХД Іван Бедка, напрыклад, прапанаваў унесці шэраг заўваг і дапаўненняў у калектыўны зварот, адрасаваны Слонімскаму райвыканкаму, Палаце прадстаўнікоў, міністэрствам аховы здароўя і фінансаў аб павышэнні якасці медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Найперш тыя заўвагі, якія датычаць канкрэтна Слонімшчыны. А гэта – палепшыць медыцынскае абследаванне людзей на вёсцы, закупіць новае сучаснае медыцынскае абсталяванне і замяніць старое, палепшыць якасць бясплатнага стаматалагічнага абследавання і г.д.

У Слоніме сёння адсутнічаюць веласіпедныя дарожкі. Таму сябры грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль” у бліжэйшы час плануюць таксама пачаць акцыю са зваратом у мясцовы райвыканкам наконт стварэння ў Слоніме веласіпедных дарожак. У Слоніме, як і ў багата якіх іншых кампактных гарадах з невялікай колькасцю насельніцтва, ровар становіцца ў апошні час самым зручным і хуткім транспартам. Таму даўно пара ў горадзе над Шчарай прыняць гарадскую стратэгію ўстойлівага развіцця, якая павінна прадугледжваць стварэнне плана мабільнасці і, у прыватнасці, развіццё роварнага руху.

Болей навін