Жыхары Салігорска абураныя звычкай ўладаў будаваць дамы на школьных стадыёнах (фота)

12 жніўня 2015 19:54  |  Галоўныя навіны

Жыхары Салігорска абураныя звычкай ўладаў будаваць дамы на школьных стадыёнах (фота)

У аўторак, 11 жніўня, адбыўся сход жыхароў дома нумар 15 па вуліцы Горкага горада Салігорск. Людзі сустрэліся разам, каб абмеркаваць чарговы намер мясцовых уладаў пабудаваць жылы дом на месцы школьнага стадыёна.

Па выніках сустрэчы, якую ўлады намагаліся не дапусціць, пазрываўшы ўсе аб’явы перад сходам, грамадзяне ўсё ж такі прыйшлі і выказалі свой рашучы пратэст супраць намераў ушчыльняць і так дашчэнту забудаваную тэрыторыю.

Абмеркаванне атрымалася даволі гарачым. “Дзе маім дзецям пагуляць у футбол, калі стадыён знішчыцца?” — запытваліся людзі, якія дружна прыйшлі а 19-й гадзіне на сустрэчу. “Дзе маладой маці пагуляць з немаўляткам? Куды выйсці пенсіянеру ўвечары? Ці нам сядзець дома і глядзець праз вакно ў вакно насупраць толькі таму, што нейкі чыноўнік знайшоў месца ўшчыльніцца, каб набіць сабе кішэню? А як жа людзі? Чаму нас не лічаць за людзей? Мы не быдла!”

“Калі мясцовыя ўлады нас пачуюць?” — запытаў ва ўдзельнікаў сходу каардынатар БХД у Салігорскім раёне Уладзімір Шыла. “Законнасць у цяперашнім грамадстве не існуе як катэгорыя. Сёння мясцовыя ўлады нават сустракацца з намі не хочуць. У чацвер, 6 жніўня, яны наўпрост сарвалі сустрэчу, якую самі і арганізавалі. І гэта ўжо чацвёрты выпадак у Салігорску, калі школьны стадыён аддаюць пад забудову. Што нам застаецца ў такой сітуацыі? Толькі акцыі непадпарадкавання… Прыйдуць будаўнікі — і мы прыйдзем і будаваць не дадзім. А як яшчэ? Таму што нельга будаваць дамы на стадыёнах, нельга будаваць дамы на дзіцячых пляцоўках! Дамы трэба будаваць для людзей, а не супраць іх!” — адзначыў Уладзімір Аляксандравіч.

Сабраныя пад час сустрэчы подпісы супраць ушчыльнення плануецца перадаць мясцовым чыноўнікам.

Болей навін