SOS: у Брэсце правялі акцыю супраць спайсаў (фота)
У Брэсце актывісты культурна-асветніцкай установы «АБСУРД» і аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» правялі сумесна акцыю па расклейцы плакатаў пад лозунгам SOS (Sмертельно Oпасные Sмеси).
Удзельнікі акцыі заклікаюць засцерагчы сябе і блізкіх ад небяспекі.
Дырэктар «АБСУРДа» Аляксандр Храпко: «Мы маем намер змагацца з гэтым злом усімі магчымымі метадамі. Бо мы бачым, як гіне моладзь. І самае страшнае, што амаль ніхто не прадпрымае належных мер для паляпшэння сітуацыі».