БХД падала заяўкі на правядзенне 25 пікетаў у гарадах Беларусі
Ва ўсіх абласных і буйных гарадах Беларусі пададзеныя заяўкі на правядзенне пікетаў у абарону палітвязняў. Заяўкі пададзеныя на 22 і 23 жніўня – час, калі не вядзецца перадвыбарчая агітацыя.
Спадзеваў, што іх дазволяць, няма, адзначыў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.
“Падчас “выбарчай кампаніі” ўлады Беларусі імітуюць дэмакратызацыю, мімікруючы пад дэмакратычныя сістэмы. Але, на жаль, пра дэмакратызацыю казаць не даводзіцца. Мы падалі заяўкі на пікеты адмыслова ў час, калі перадвыбрчаыя пікеты немагчымыя, каб паказаць, што нічога не змянілася, што элементарныя нормы не выконваюцца, што правы грамадзян парушаюцца. Фактычна права грамадзян на публічнае выказванне сваёй пазіцыі знаходзіцца пад забаронай. Адмова ў правядзенні пікетаў стане яшчэ адным паказчыкам таго, што няма дэмакратызацыі, а толькі імітацыя дэмакратычнага працэсу на кароткі перыяд часу”, – падкрэсліў ён.